Чаму створаны віртуальны праэкт Арт Галерэя 7?

Арт Галерэя 7 – віртуальны праэкт, створаны для падтрымкі 7 беларускіх мастакоў-жывапісцаў, палотны каторых, нажаль, цяжка ўбачыць на сапраўдных выставах ці ў галерэях нашай краіны.

Аляксей Жарэла, Антаніна Фалей, Вячаслаў Барысоўскі, Леанід Мядведскі і Алесь Фалей – прафесіяналы высокага ўзроўню. Яны ўжо прайшлі пэўны творчы шлях і склаліся ў крэатыўным сэньсе. Усе яны плённа працуюць, а некаторыя нават выкладаюць у сярэдніх ці вышэйшых мастацкіх навучальных установах.

Мэтa Арт Галерэі 7

Мэта стварэньня віртуальнай галерэі – даць магчымасьць усім жадаючым пазнаёміцца з творчымі здабыткамі мастакоў праз самы дэмакратычны сродак – вэб прастору.

Чаму менавіта гэтыя мастакі трапілі ў Арт Галерэю 7?

На думку стваральнікаў праэкта  жывапіс Аляксея Жарэлы, Антаніны Фалей, Вячаслава Барысоўскага, Леаніда Мядведскага і Алеся Фалея маю агульную духоўную аснову, сугучны па ўнутраным зьмесьце.

Задачы Арт Галерэі 7

Адна з асноўных задач Арт Галерэі 7 – дапамагчы беларускім творцам выйсьці за межы краіны. Спрыяць удзелу мастакоў у выставах, пленэрах, біенале, майстар-клясах, узбагаціць і падтрымаць такім чынам творчы працэс, нялёгкі ва ўмовах адсутнасьці сапраўднага арт-рынку ў Беларусі і агульна-нізкага ўзроўню мастацкай культуры насельніцтва.

Рэалізацыя праэкту

Рэалізацыя праэкту – высілкі 1 чалавека, неабыякавага да звышапісанай сітуацыі.
Калі ў Вас ёсьць заўвагі, пытаньні ці прапановы да Арт Галерэі 7, калі ласка, зьвяртайцеся праз наш кантактны фармуляр.

Прыемнага візыту Арт Галерэі 7!!